BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Колькасць падпісчыкаў Папы Францішка ў Twitter перавысіла 10 мільёнаў чалавек

Твіты Пантыфіка могуць дасягаць аўдыторыі ў 60 млн. чалавек дзякуючы таму, што многія падпісчыкі дзеляцца імі.

Вечарам 26 кастрычніка 2013 г. колькасць рэгулярных чытачоў акаўнта папы Францішка ў “Твітэры” дасягнула 10 млн. чалавек. З гэтай нагоды Святы Айцец скіраваў новае твіт-паведамленне ў якім ад усяго сэрца падзякаваў карыстальнікам сацыяльнай сеткі і папрасіў працягваць маліцца за яго.

Папскі акаўнт у “Твітэры” быў створаны па ініцыятыве Бэнэдыкта XVI і быў урачыста адкрыты 12 снежня 2012 г. на васьмі мовах. 17 студзеня была дадзена яшчэ адна моўная версія акаўнта – лацінская, якая карыстаецца папулярнасцю на раўне з іншымі. На канец пантыфікату Бэнэдыкта XVI колькасць рэгулярных чытачоў папскага акаўнта перавышала 3 млн. чалавек. У перыяд “sede vacante” ён не дзейнічаў і быў зноў адкрыты толькі 17 сакавіка, праз чатыры дня пасля абрання на Пасад св. Пятра папы Францішка. З таго моманту колькасць чытачоў Папы ў “Твітэры” стала дынамічна павялічвацца. Дзякуючы таму, што многія карыстальнікі сацыяльнай сеткі дзеляцца “твітамі” Папы, яны, паводле арцыбіскупа Клаўдыё Марыя Чэлі, старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, дасягаюць каля 60 млн. чалавек. Самымі папулярнымі моўнымі версіямі акаўнта з’яўляюцца іспанская (3,1 млн) і італьянская (1,2 млн), паведамляе Радыё Ватыкана.

Last modified onСерада, 30 Кастрычнік 2013 13:19
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць