Каталікі ўрачыста завяршылі Год веры [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
«Бог стварыў гэты свет і кіруе ім, а мы Ягоныя дзеці - дзеці Валадара. І гэта не казка, нейкая гіпотэза, а рэальнасць».
У нядзелю 24 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, беларускія каталікі разам з Папам, біскупам і ўсім Паўсюдным Касцёлам завершылі Год веры, які быў абвешчаны Бенедыктам XVI, - благаслаўлёны час умацавання сувязі з Богам і асэнсавання скарбу веры.
Як і ва ўсіх каталіцкіх парафіях свету, у гомельскім касцёле з нагоды завяршэння Года веры запалілі пасхал як бачны знак пачатку веры - сімвал Уваскрослага Хрыста і напамін пра сакрамэнт святога хросту. Вернікі запалілі ад пасхалу свае свечкі падчас урачыстага вызнання веры - як знак уласнага хросту, уваходу ў веру.
- Сёння мы прыйшлі не да валадара Беларусі ці яшчэ якой краіны, а да Валадара ўсяго Сусвету - Хрыста. Бог стварыў гэты свет і кіруе ім, а мы Ягоныя дзеці - дзеці Валадара. І гэта не казка, нейкая гіпотэза, а рэальнасць, - адзначыў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.- Вера - гэта прымаць тое, чаго мы не бачым. І наш розум, сэрца, прырода і ўвесь свет кажуць аб тым, што Бог ёсць, што Ён Валадар Сусвету.
Святар дадаў, што недастаткова проста называць Хрыста сваім Валадаром - патрэбна адкрыць для Яго сваё сэрца і запрасіць Езуса ўвайсці. І каб сведчыць аб Божым валадарстве нам неабходна прыняць крыж сваіх штодзённых абавязкаў, і гэты крыж бывае вельмі цяжкім, несучы яго, не адзін раз можна спатыкнуцца і ўпасці. Але Хрыстос не пакідае нас адных, працягвае руку, каб дапамагчы праз сакрамэнты споведзі і Эўхарыстыі.
Таксама пасля галоўнай святой Імшы прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і акт прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
Related items
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў