BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пасыпаўшы галаву попелам, каталікі пачалі Вялікі пост

Святар заклікаў памятаць у гэты час не толькі пра сябе, але і трымаць пост у інтэнцыі Украіны.

5 сакавіка, у Папяльцовую сераду, каталікі ўсяго свету збіраюцца ў храмах, каб пачаць Вялікі пост. Пасыпанне галавы попелам, якое адбываецца падчас Імшы, з'яўляецца традыцыйным знакам пакаяння, прымірэння з Богам праз скрушанае сэрца. У Папяльцовую сераду каталікі трымаюць строгі пост, гэта значыць, праводзяць дзень на хлебе і вадзе.

- Вялікі пост - гэта дабраславёны час для пакаяння, навяртання да Бога і падрыхтоўкі да Уваскрасення Езуса Хрыста, - адзначыў святар. Нагадаем, Вялікдзень у гэтым годзе каталікі адзначаць 20 красавіка.

Пробашч заклікаў вернікаў падчас цяперашняга Вялікага посту памятаць не толькі пра сябе, але і маліцца, трымаць пост у інтэнцыі Украіны.

У Папяльцовую сераду ў касцёлах чытаюць кнігу прарока Ёіля: «Раздзірайце сэрцы вашыя, а ня вопратку сваю, і звярнецеся да Госпада Бога вашага; бо Ён добры і міласэрны, шматцярплівы і шматмілажальны».

У чытанні з Евангелля Царква нагадвае вернікам, як вучыць выконваць пост сам Хрыстос:

"Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах. Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, каб міласціна твая была патаемнай. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае твары, каб людзі бачылі, што яны посцяць. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. А ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый твар свой, каб паказаць, што посціш, не перад людзьмі, але перад Айцом тваім, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе". Мц 6, 1–6. 16–18

Чытайце таксама:

Пастырскае пасланне біскупа Антонія Дзям'янкі на Вялікі пост

Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост 2014

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць