Гомельскія каталікі моляцца аб прымірэнні паміж Украінай і Расіяй
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Папа Францыск выказаў сваю салідарнасць і блізкасць да народу Украіны ў яго пакутах і небяспецы.
У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці аднавілі малітвы аб міры ва Украіне. Падчас святой Імшы каталікі моляцца аб Божым дары прымірэння паміж Украінай і Расіяй. Таксама ў сваіх асабістых малітвах вернікі просяць Госпада аб абароне ўкраінскага народа, яго згуртаванасці і дабраславенні на пабудову новай шчаслівай краіны.
Нагадаем, напярэдадні кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы асабіста распавёў Пантыфіку пра падзеі, якія адбыліся ва Украіне на працягу апошніх месяцаў. Як паведаміў Дэпартамент інфармацыі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Святы Айцец выказаў сваю салідарнасць і блізкасць да народа Украіны, у яго пакутах і небяспецы. Асаблівую ўвагу Папа надаў тым выклікам, якія стаяць сёння перад Украінай і Царквой. Ён запэўніў архіепіскапа, што Апостальская Сталіца зробіць усё для таго, каб захаваць мір ва Усходняй Еўропе, не дапусціць ваеннага супрацьстаяння і небяспекі эскалацыі насілля і кровапраліцця. Святы Айцец запэўніў, што ў апецы і падтрымцы Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы з боку Святога Пасаду ніколі не будзе недахопу. Папа Францішак прыняў архіепіскапа Святаслава Шаўчука 17 сакавіка 2014 г. у Ватыкане.
Архіепіскап Кіева-Галіцкі ў размове з Пантыфікам падкрэсліў, што Царква ў цяжкі час была са сваім народам, пастыры разам з вернымі перажылі ўсю драму грамадскага супрацьстаяння і працягваюць служыць людзям у адпаведнасці з іх патрэбамі.
Related items
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах