На Вербніцу ў католікаў пры гомельскім касцёле пройдзе кірмаш рамеснікаў
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Наведаць «Кірмаш Палешукоў» запрашаюць усіх гомельцаў і гасцей горада
14 красавіка, калі католікі будуць святкаваць Пальмовую (Вербную) нядзелю, на тэрыторыі гомельскага касцёла адбудзецца выстава-продаж рамеснікаў. У мерапрыемстве «Кірмаш Палешукоў ў гасцях у каталіцкага храма» плануецца ўдзел 14 майстроў, якія прадставяць свае працы, у прыватнасці, свечкі ручной работы, біжутэрыю, кераміку, свяцільні, вырабы са скуры, упрыгожванні з пацерак, вырабы з палімернай гліны, сувенірнае мыла. Вядома, будуць і традыцыйныя букеты з вярбы, выпечка ў выглядзе птушачак, а яшчэ - арыгінальныя імбірны-мядовыя размаляваныя пернікі ад кулінара з Пінска.
Дарэчы, кожны майстар складзе сваё асабістае ахвяраванне на будаўніцтва Інтэгратыўнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў >
Арганізоўвае выставу-продаж індывідуальны прадпрымальнік Наталля Рашэтнік. Кірмаш пройдзе з 8.30 да 14.00 у двары касцёла па адрасе Савецкая, 118. Наведаць «Кірмаш Палешукоў» запрашаюць усіх гомельцаў і гасцей горада.
Related items
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа