На семінары ў гомельскім касцёле навучаць не баяцца родаў
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Чарговы практычны бясплатны семінар для цяжарных сужэнцаў пройдзе ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве 15 снежня. Тэма новай сустрэчы - «Цяжарныя страхі, ці як перастаць баяцца родаў».
- Дарагія мамы і таты! Вы зараз цяжарныя, і для вас гэта дабраславёны час, поўны радасных момантаў і адкрыццяў. Але ёсць сітуацыі, якія вас трывожаць, а некаторыя наганяюць страх і паніку, - звяртаюцца да патэнцыйных ўдзельнікам семінара ягоныя арганізатары, шматдзетныя сужэнцы, парафіяне гомельскага касцёла. - Калі гэта пра вас - тады прыходзьце на наш семінар. Вы ўбачыце, што вы не адны, і што ёсць мамы і таты, якія гэтак жа перажываюць.
Вы даведаецеся, якія страхі бываюць, адкуль яны бяруцца і чым яны небяспечныя. Вы навучыцеся змагацца са страхамі, перажываннямі і трывогамі. Вы атрымаеце зарад пазітыву і дазнаецеся, як яго не растраціць да наступлення родаў.
Пачатак семінара 15 снежня ў 11.00. Уваход вольны, папярэдні запіс абавязковы. Тэлефон: (вэлком) 8-044-7229167.
Related items
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах