Упершыню – па-ўкраінску. Беларускі дуэт запісаў старажытную песню на чатырох мовах
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Адвэнтовая песня была напісана ў VIII ці IX стагоддзі, але сёння яна не менш актуальная
Беларускі індзі-рок дуэт Znak Stop прэзентаваў новае відэа – з песняй «Прыйдзі, прыйдзі Эмануэль» на беларускай, украінскай, польскай і ангельскай мовах.
«Зрабілі адвэнтовую песню [Адвэнт у католікаў – падрыхтоўка да Божага нараджэння] на чатырох мовах. Я ўпершыню заспяваў па-ўкраінску. Хацеў бы, каб гэта песня стала такім знакам лучнасці паміж намі. Калі навокал столькі падзелаў, заўсёды застаецца выбар зрабіць крок насустрач», – пракаментаваў саліст, каталіцкі вернік Андрэй Лугін.
У подпісу да відэа паведамляецца, што песня была напісана ў VIII ці IX стагоддзі, але «сёння яна не менш актуальная».
Znak Stop – гэта дуэт, які існуе з кастрычніка 2021, яго ўдзельнікі – Андрэй Лугін і Алёна Палачанская, якія раней выступалі пад назвай Laudans. Цяпер музыкі вымушаны жыць у Польшчы. Тут яны выступаюць у розных гарадах з канцэртамі, бліжэйшы адбудзецца 9 снежня ў Торуні.
Media
Related items
- У капелюшы і са сцягам: штучны інтэлект намаляваў уваскрослага Хрыста ў Беларусі
- Беларусы Вільні маліліся на роднай мове ля сусветна вядомага абраза
- Загадкавы пілігрым ідзе ў Будслаў – 200 кіламетраў пешшу ў адзіночку
- Велікодная прэм'ера: упершыню па-беларуску – песня на вершы святой
- З паходнямі і ў касцюмах: вуліцамі гарадоў Беларусі правялі Крыжовы шлях