BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Еўропе расце нецярпімасць да хрысціянаў

Назіральны цэнтр па пытаннях нецярпімасці і дыскрымінацыі ў адносінах да хрысціян” прадставіў 15 мая 2014 г. сваю справаздачу за 2013 г.

У дакладзе гаворыцца пра 241 такога роду выпадак. На думку дырэктара ўстановы Гудрун Куглер, наступаючая секулярызацыя Еўропы ўсё больш абмяжоўвае хрысціян у іх свабодзе. Ёсць кіраўніцтва дзяржаў і групы, якія штурхаюць рэлігію і асабліва хрысціянства ўсё больш і больш на перыферыі. Дзякуючы даследаванню, цэнтр стараецца звярнуць увагу на гэту праблему, што неабходна для нармальнага суіснавання розных плыняў і перакананняў у Еўропе, адзначыла дырэктар.

У дакладзе, выпадкі дзеляцца на тры катэгорыі: антыхрысьціянскія напады, нецярпімасць у дачыненні да хрысціян у заканадаўстве і палітыцы і антыхрысціянскія інцыдэнты ў мастацтве і сродках масавай інфармацыі. 2013 год адзначыўся ўзростам вандалізму супраць хрысціянскіх месцаў. Наяўныя дадзеныя паказваюць, што колькасць нападаў на хрысціян у Еўропе расце. У дакладзе дакументавана 133 выпадкі вандалізму ў 11 розных краінах.

Паслядоўнікаў Хрыста абмяжоўваюць у першую чаргу заканадачымі і палітычнымі інструментамі. Абмяжоўваецца свабода сумлення і свабода выказвання меркаванняў. Ёсць дададзеныя аб выніках дыскрымінацыйнай палітыкі гендэрнай роўнасці, якая прыводзіць да абмежавання бацькоўскіх правоў. Было дакументальна пацверджана, што 41 закон у 14 еўрапейскіх краінах абмяжоўвае свабоду веравызнання.

Нецярпімасць у дачыненні да хрысціянства таксама назірацца ў галіне мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі і сацыяльных медыя. У цэлым на інтэрнэт-старонцы “Назіральнага цэнтра па пытаннях нецярпімасці і дыскрымінацыі ў адносінах да хрысціян” дакументавана 1300 такіх выпадкаў.

Радыё Ватыкана.

Last modified onПанядзелак, 19 Май 2014 17:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць