BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гомельскія каталікі сустрэлі Новы год з Ісусам

Вернікі маліліся за хрысціянаў у Нігерыі, Кітаі і Паўночнай Карэі, якія церпяць за веру ў канцлагерах і турмах. А студэнткі з Нігерыі падыгрывалі на там-таме падчас выканання псальма.

Позна ўвечары 31 снежня ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве дзесяткі вернікаў сабраліся на святочнае Набажэнства. Але прысвечанае ня Новаму году, а ўрачыстасці Найсвяцейшай Багародзіцы, што адзначаецца 1 студзеня. Імша стала і дапамогай у тым, каб каталікі не аддаваліся чэраваўгоддзям за навагоднім застоллем, а правялі гэты вечар у сапраўднай радасці малітвы.

 

- Каб мы не звар'яцелі, рыхтуючы тазікі салатаў, вышукваючы ў крамах каўбасу патанней, купляючы ўборы, каб «спадабацца змяі». Але шмат хто з тых, што сёння ўсё гэта робяць, зусім не горшыя за нас. Бо хрысціяне не лепшыя за іншых людзей. Яны для грамадства як сэрца ў арганізме чалавека. Гэта значыць, наша місія - служыць ўсяму арганізму, ажыўляць яго, - адзначыў пробашч парафіі айцец Славамір.

 

У сваёй гаміліі святар заклікаў дабраслаўляць Бога за ўсё, што было ў гэтым годзе, і нават за няўдачы. Бо для хрысціяніна ўсё, што з ім адбываецца, з'яўляецца ласкай ад Госпада:

 

- Тое новае, што хоча бачыць у нас Бог - каб мы былі поўнымі любові ў новым годзе. Усё астатняе - не важна. У Новым годзе вас чакае шмат бітваў. Але вы ў іх ужо перамаглі, калі трымаецеся Ісуса Хрыста.

 

У сваіх малітвах гомельскія каталікі ўзгадалі хрысціянаў Нігерыі, дзе напярэдадні Новага году ісламісты зноў забілі некалькіх вернікаў:

 

- Яны вельмі пакутуюць за Ісуса, за веру. Гэтую ноч яны жывуць у страху, у пераследах. Таксама будзем маліцца за нашых братоў і сясцёр-хрысціянаў у Кітаі і Паўночнай Карэі, якія кінутыя ў канцлагеры і турмы, за ўсіх нашых братоў і сясцёр, што жывуць у ганеннях. Калісьці за нас маліўся ўвесь каталіцкі свет, памятаў пра нас, калі мы, на гэтай зямлі былі ў пераследах, - нагадаў а. Славамір.

 

Дарэчы, у Набажэнстве ўдзельнічалі і студэнткі з Нігерыі. І нават падыгрывалі на там-таме падчас выканання псальма.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць