BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Першыя дзяўчыны з Беларусі шукаюць сваё пакліканне ў ордэне Маці Тэрэзы - ГІСТОРЫІ

Знаёміцца з ордэнам прыязджаюць у Гомель, дзе знаходзіцца адзіны ў Беларусі Дом міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы.

Гэтым летам адзіны ў Беларусі каталіцкі Дом міласэрнасці сясцёр Місіянерак любові (сясцёр Маці Тэрэзы), які ўжо больш за 20 гадоў працуе ў Гомелі, наведалі дзве незвычайныя госці. Гэта першыя з Беларусі дзяўчаты, якія шукаюць сваё пакліканне ў манаскім ордэне Маці Тэрэзы.

Адна з дзяўчын, якая шукае Божую волю ў сваім жыцці, даўно зацікавілася ордэнам:

- Мяне ўразіла, што сёстры ўсе розныя, з розных краін і кантынентаў, але ўмеюць працаваць разам. Мне больш за ўсё імпануе харызматыка менавіта гэтага ордэна - для мяне ён самы жывы, таму што тут я бачу поўную самааддачу. Я разумею, што калі я ствару сям'ю, то змагу аддаваць сваю любоў мужу, дзецям, і буду шчаслівая там, але ў Бога свая воля на мяне, і калі я буду сярод місіянерак любові, то змагу ўсю сваю любоў дарыць тым, што жыве ў нястачы.

Дзяўчына прыехала ў Гомель, каб бліжэй пазнаёміцца са служэннем у Доме міласэрнасці Маці Тэрэзы:

- Спачатку мяне здзіўляла грубасць людзей, якія прыходзяць па дапамогу ў Дом міласэрнасці. Было б натуральным чакаць ад іх падзякі, а не грубасці. Але потым я зразумела, што мне проста трэба аддаваць ім сваю любоў, нічога не чакаючы ўзамен.

Дзяўчыну ўразіла і тое, што сёстры Маці Тэрэзы самі жывуць у беднасці, напрыклад, сціраюць шмат адзення ўручную, не маючы пральнай машыны і нават праса для сябе:

- Прастата ва ўсім! Яны не проста кажуць, а робяць.

Дарэчы, дзяўчына прызналася, што цяжэй за ўсё падчас яе служэння ў Доме міласэрнасці быў штодзённы пад'ём на малітву ў 4.30 раніцы.

Іншая дзяўчына ўпершыню пазнаёмілася з сёстрамі Маці Тэрэзы на фэсце ў Будславе:

- Я з дзяцінства захаплялася Маці Тэрэзай, чытала пра яе, глядзела перадачы. І ўжо тады ў мяне з'явілася жаданне стаць законніцай у гэтым ордэне. Але я не думала, што сёстры Маці Тэрэзы ёсць у Беларусі. А ехаць кудысьці далёка, не ведаючы ангельскай мовы, я не вырашалася. І як я была здзіўленая, калі ўбачыла сясцёр у Будславе!

Ужо ў першы раз, калі дзяўчына прыехала ў Дом міласэрнасці, яна вырашыла паступіць у ордэн: «Я ўбачыла, што гэтыя сёстры святыя».

Пераломным момантам у яе выбары стаў дзень, калі адна з сясцёр паклікала яе і спытала: хочаш, я пакажу табе майго Ісуса? Сястра падвяла дзяўчыну да ложка, на якой ляжаў чалавек пад прасцінай. Гэта быў звычайны хворы бяздомны, якога толькі што прывезлі ў Дом міласэрнасці.

- З таго часу я ясна ўбачыла, што хачу быць тут, - прызнаецца дзяўчына. - Бацькі пакуль не прымаюць мой выбар, але для сябе я ўжо вызначылася канчаткова. Цяпер усё залежыць ад рашэння сясцёр. Вядома, мяне па-ранейшаму бяруць сумневы, але, як кажуць, свой выбар мы робім кожны дзень.

Нагадаем, сёстры ордэна Маці Тэрэзы ў Гомелі займаюцца многімі справамі, за якія мала хто хацеў брацца. Дом Міласэрнасці служыць прытулкам для некалькіх хворых мужчын і жанчын, якія апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання. Сёстры даглядаюць за імі, лечаць, дапамагаюць кінуць піць, аднавіць дакументы і ўладкавацца на працу. Місіянеркі рыхтуюць абед для бяздомных, раздаюць прадукты і адзенне для бедных сем'яў і адзінокіх старых, працуюць з дзецьмі з малазабяспечаных і праблемных сем'яў. Парафіяне касцёла дапамагаюць у Доме міласэрнасці карміць жабракоў, прыходзячы на працу ў сталовую. Дапамагчы можа кожны: напрыклад, раздаць ежу, памыць посуд, прынесці вопратку ці абутак.

Last modified onЧацвер, 21 Жнівень 2014 20:50
Каментары   
0 #11 Павал 2014-10-11 22:50
Цытую Літ:

Мільён разоў ужо чуў гэтую "версію" пра каталікоў на захадзе (там Імшы па-польску) і каталікоў на ўсходзе (рускамоўныя). Вы казалі пра паступовасць. Добра. А дзе пераломная кропка? Калі адбудзецца пераход на мову? Колькі павінен трываць ваш "пераходны перыяд"? Хачу нагадаць, што касцёлу на Беларусі
(афіцыйна дазволенаму) больш 20 гадоў. Можа Гомельская парафія і маладзейшая, але белмову ў школах усе вывучалі яшчэ ад савецкіх часоў. Я сам вырас у рускамоўным асяродку і мову чуў толькі ў школе, але гэта мне не замінае ў жыцці размаўляць на мове і маючы больш 3 дзесяткаў гадоў працягваць яе вывучаць і ўдасканальваць! Пад ляжачы камень вада не цячэ. Трэба людзям разам са Словам Божым прывіваць любоў да мовы і Радзімы. Трэба ўжо ПАЧЫНАЦЬ гэта рабіць пакуль ня позна. Наш край разадралі тэрытарыяльна і працягваюць раздзіраць культурна, а мы ўсё спіхваем на талерантнасць. Клаўдыя Гуджэроці слушна казаў у Будславе - Пакора добрая рэч, пры ўмове, што яна не азначае адсутнасць шацунку да сябе.
Ня трэба адпрэчваць людзей з-за рускамоўнасці, я не казаў аб гэтым і ня меў на ўвазе нічога падобнага. Трэба казаць людзям аб неабходнасці любіць. Любіць і шанаваць Бацькаўшчыну і родную мову. Як часта аб гэтым гаворыцца?

Пачатак ужо пакладзены і працэс ідзе, зрухі ёсць, паверце. Але важна ўсведамляць: выхоўваць патрыятызм - не задача Царквы!

І, калі ласка, давайце працягнем абмяркоўваць праблему не пад гэтым артыкулам аб манаскім пакліканні, а пад іншым, якраз на гэтую тэму: Чаму мы не хочам чуць мову ў касцёле? katolik-gomel.by/.../...

Або на форуме
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #10 Літ 2014-10-11 21:46
Цытую Павал:

Мне асабіста вельмі хацелася б, каб імша была цалкам беларуская. Але трэба ўлічваць асаблівасці ўсходняй Беларусі. Нашы каталікі - не такія, як на Захадзе, што з дзяцінства ў касцёле. У нас каталіцкая традыцыя цалкам парушана. Большасць парафіян у Гомелі - новыя людзі, якія не выйшлі з каталіцкіх сем'яў. Або былыя фармальна праваслаўныя, або ўвогуле былыя атэісты. І амаль усе рускамоўныя. Такіх людзей трэба паступова прызвычаіваць да беларускай мовы, а не адкінуць іх з-за таго, што яны проста не разумеюць мову. Галоўнае - каб людзі пачулі Слова Божае на зразумелай для іх мове, ці не так?

Мільён разоў ужо чуў гэтую "версію" пра каталікоў на захадзе (там Імшы па-польску) і каталікоў на ўсходзе (рускамоўныя). Вы казалі пра паступовасць. Добра. А дзе пераломная кропка? Калі адбудзецца пераход на мову? Колькі павінен трываць ваш "пераходны перыяд"? Хачу нагадаць, што касцёлу на Беларусі
(афіцыйна дазволенаму) больш 20 гадоў. Можа Гомельская парафія і маладзейшая, але белмову ў школах усе вывучалі яшчэ ад савецкіх часоў. Я сам вырас у рускамоўным асяродку і мову чуў толькі ў школе, але гэта мне не замінае ў жыцці размаўляць на мове і маючы больш 3 дзесяткаў гадоў працягваць яе вывучаць і ўдасканальваць! Пад ляжачы камень вада не цячэ. Трэба людзям разам са Словам Божым прывіваць любоў да мовы і Радзімы. Трэба ўжо ПАЧЫНАЦЬ гэта рабіць пакуль ня позна. Наш край разадралі тэрытарыяльна і працягваюць раздзіраць культурна, а мы ўсё спіхваем на талерантнасць. Клаўдыя Гуджэроці слушна казаў у Будславе - Пакора добрая рэч, пры ўмове, што яна не азначае адсутнасць шацунку да сябе.
Ня трэба адпрэчваць людзей з-за рускамоўнасці, я не казаў аб гэтым і ня меў на ўвазе нічога падобнага. Трэба казаць людзям аб неабходнасці любіць. Любіць і шанаваць Бацькаўшчыну і родную мову. Як часта аб гэтым гаворыцца?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #9 Павал 2014-10-11 20:51
Цытую Літ:
Аматарам мінусаваць. Пра мову было сказана ў дачыненні да Гомельскага касцёла, а не зграмаджэння сясцёр. Калі ёсць чым запярэчыць - прашу абгрунтаваць словамі, а не чырвонай кнопачкай.

Я паспрабую выказаць меркаванне. Перш за ўсё, адзначу, што імша ў нас па-беларуску, а па-руску толькі чытанні і казанне, і тое не заўсёды.

Мне асабіста вельмі хацелася б, каб імша была цалкам беларуская. Але трэба ўлічваць асаблівасці ўсходняй Беларусі. Нашы каталікі - не такія, як на Захадзе, што з дзяцінства ў касцёле. У нас каталіцкая традыцыя цалкам парушана. Большасць парафіян у Гомелі - новыя людзі, якія не выйшлі з каталіцкіх сем'яў. Або былыя фармальна праваслаўныя, або ўвогуле былыя атэісты. І амаль усе рускамоўныя. Такіх людзей трэба паступова прызвычаіваць да беларускай мовы, а не адкінуць іх з-за таго, што яны проста не разумеюць мову. Галоўнае - каб людзі пачулі Слова Божае на зразумелай для іх мове, ці не так?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #8 Літ 2014-10-11 18:57
Аматарам мінусаваць. Пра мову было сказана ў дачыненні да Гомельскага касцёла, а не зграмаджэння сясцёр. Калі ёсць чым запярэчыць - прашу абгрунтаваць словамі, а не чырвонай кнопачкай.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-2 #7 Літ 2014-10-11 12:30
Цытую Рог:
У вас памылка, трэба пісаць "першыя ДЗЯЎЧАТЫ", а вось 2,3,4 - ДЗЯЎЧЫНЫ

Белмова там увогуле балючая тэма... Нават Імша па-расейску :cry:
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #6 admin 2014-09-23 17:25
Цытую Алег:
Я живу на другом конце страны, куда можно перечислять денежки, что бы помочь финансово? Может есть какой то счёт? У нас в Гродно тоже есть сёстры Назарэтанки, они открыли тоже давно кухню для бездомных.


Счета нет, но желающие помочь могут позвонить по телефону: 0232 - 601751
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #5 Алег 2014-09-23 11:28
Я живу на другом конце страны, куда можно перечислять денежки, что бы помочь финансово? Может есть какой то счёт? У нас в Гродно тоже есть сёстры Назарэтанки, они открыли тоже давно кухню для бездомных.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+5 #4 Анёлак 2014-08-26 12:44
людзi, ну што вы тут пачыннаеце! былi не былi?! на данны момант з Беларусi няма нi адной сястры y гэтым ордэне! давайце лепей памолiмся, каб у гэтых дзяучат усе атрымалася!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #3 Без имени 2014-08-26 10:21
Это далеко не первые девушки из Беларуси, которые ищут своего призвания в этом Ордене. Просто до этого никто не брал интервью, да и сайта гомельского прихода тогда не было.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-3 #2 Жэня 2014-08-23 08:10
Яны і раней прыязджалі,але як прыязджалі так і з'яджалі:-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць